Масавыя акцыі пратэсту прайшлі ў розных гарадах Бразіліі

16 мая 2019
Прычына - рашэнне ўрада абмежаваць фінансаванне ВНУ. У Рыа-дэ-Жанейра ўжо пасля заканчэння мітынгу асобныя прадстаўнікі радыкальнай моладзі сталі запускаць у бок паліцэйскіх феерверкі і дымавыя шашкі. Падпалілі аўтобус. Ёсць пацярпелыя з траўмамі ад гумовых куль. Для спынення пратэстаў паліцэйскія выкарысталі слёзатачывы газ.