Масавае атручэнне метанолам у Іркуцку

19 декабря 2016

Масавае атручэнне метанолам  у Іркуцку: замест настойкі глогу, продаж якой улады даўно збіраюцца абмежаваць, пацярпелыя ўжывалі канцэнтрат для прыняцця ванн  таксама з назвай "Глог". У горадзе ўжо выяўленыя два гандлёвыя пункты, дзе прадавалася спіртазмяшчальная вадкасць. Усяго ў бальніцы дастаўленыя 57 чалавек. Стан многіх  ацэньваецца як вельмі цяжкі, большасць пацярпелых паступае ў коме. Паводле апошніх звестак, у выніку ўжывання настойкі глогу  ў Іркуцкай вобласці загінулі 49 чалавек. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.