Масавае ДТЗ у амерыканскім штаце Вісконсін

28 февраля 2019

На трасе сутыкнуўся 131 аўтамабіль. Загінуў адзін чалавек, больш за 70 пацярпелі. Шакіраваныя відавочцы зрабілі каля тысячы званкоў у службы выратавання. На шашы ўтварыўся шматкіламетровы затор. Прычынай трагедыі сталі дрэнныя ўмовы надвор’я. У рэгіёне ідзе моцны снег, бачнасць на дарогах не больш за два метры. Аварыя стала найбуйнейшай   у гісторыі Вісконсіна.