Масавая забастоўка ў Грэцыі

16 мая 2017

На вуліцы выйшлі рэпарцёры і маракі, работнікі грамадскага транспарту. У краіне прыпынены рух паромаў, не выходзяць у эфір навіны. Чакаецца, што заўтра да акцыі далучацца настаўнікі, урачы і авіядыспетчары. Апошнія будуць працаваць з 11-ці раніцы да 3-х гадзін дня, таму шэраг рэйсаў прыйдзецца адкласці. Пратэсты звязаныя з новымі мерамі эканоміі, якія прадугледжваюць масавыя звальненні, скарачэнні пенсій, а таксама чарговыя падаткі. Пазаўтра дэпутаты маюць намер разгледзець рэформы і вызначыць сярэднетэрміновую фінансавую стратэгію краіны на найбліжэйшыя чатыры гады.