Масавая паніка ў цэнтры Нью-Ёрка

7 августа 2019

На Таймс-сквер гучны шум матацыкла прынялі за стрэлы з пісталета. Сотні людзей пабеглі ўрассыпную. 

Супрацоўнікі паліцыі заклікалі грамадскасць не ўпадаць у паніку, бо на плошчы Таймс-сквер было абсалютна бяспечна. У мінулыя выхадныя ў ЗША адбыліся два  масавыя расстрэлы. Загінулі 29 чалавек. Былі параненыя каля 50-ці.