Для эвакуацыі тысяч турыстаў з мексіканскага курорта Акапулька задзейнічалі ваенныя самалёты. Горад апынуўся ў палоне трапічнага шторму Мануэль. Тысячы турыстаў і мясцовых жыхароў змушаныя былі схавацца ў часовых прытулках. Пасля трох дзён праліўных дажджоў і ўраганнага ветру мясцовы аэрапорт застаўся без электрычнасці, а дарогі, якія ідуць да курорта, затапіла. Пад вадой апынуліся таксама дарожныя магістралі, якія вядуць да Мехіка. Ахвярай стыхіі стала і ўсходняе ўзбярэжжа Мексікі, на якое ў панядзелак абрынуўся ўраган Інгрыд. Праз прыродныя катаклізмы загінулі больш за 50 чалавек.














