Масавая эвакуацыя на Гаваях

14 мая 2018

Там у хуткім часе прагназуецца моцны выкід лавы вулкана Кілаўэа. Лік ідзе, магчыма, на гадзіны.

На гары з'явіліся новыя расколіны памерам некалькі сотняў метраў. Пад пагрозай знішчэння пасёлак, у якім пражывае больш за 600 чалавек. Улады аб’явілі экстранную эвакуацыю, раней свае дамы ўжо пакінулі каля 2 тысяч чалавек. Пры гэтым сейсмолагі зрабілі тэрміновае папярэджанне. Паводле іх звестак, Кілаўэа, які вывяргаецца з пачатку месяца, зараз набраў такую сілу, што ў найбліжэйшы час можа адбыцца выбух, здольны знішчыць усё ў радыусе дзясяткаў кіламетраў.