Масавая ціскатня ў Індыі

14 октября 2013

115 загінуўшых і больш за сто параненых. Амаль усе - жанчыны і дзеці. Гэты вынік масавай ціскатні ў Індыі. Як мы ўжо паведамлялі, у нядзелю ля аднаго з храмаў цэнтральнага штата Мадхья-Прадзеш сабраліся каля 500 000 чалавек. Яны рыхтаваліся адзначыць свята Дурга-Пуджа. Ціскатня пачалася пасля таго, як хтосьці пусціў чутку, што мост над ракой Сінд перад храмам неўзабаве зваліцца.