Масавае ДТЗ. Знакамітыя амерыканскія аўтагонкі спынены з-за аварыі падчас першага заезду сезона. Пасля старту, які вырашаў лёс Гран-пры, адзін з гоншчыкаў паспрабаваў зрабіць абгон. Памыліўся і справакаваў ланцуговую рэакцыю сутыкненняў: увогуле ў аварыю трапілі 16 машын. Арганізатары паведамляюць, што абышлося без ахвяр і пацярпелых, аднак заезд прыйшлося спыніць.













