Маштабны пажар у Нью-Ёрку гэтай ноччу тушылі каля 200 пажарных

14 декабря 2018

Пацярпелі 12 чалавек, сярод іх 7 агняборцаў. Узгаранне пачалося ў адной з закусачных на бульвары Куінс. Агонь у момант перакінуўся на суседнія офісы і рэстараны. У выніку пажару пацярпелі шэсць кампаній, большая частка будынкаў была разбурана. Што стала прычынай надзвычайнага здарэння - высвятляецца.