Супраць антырасійскіх санкцый, павышэння цэн і інфляцыі. Больш чым 2 тысячы чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ў Вене. Дэманстранты таксама выступілі ў падтрымку палітычнага і ваеннага нейтралітэту Аўстрыі, запатрабавалі ад улад перастаць падтрымліваць ЗША, НАТА і ЕС, якія, на думку мясцовых жыхароў, распальваюць вайну. Аўстрыйцы заявілі аб тым, што хочуць аднавіць дружалюбныя адносіны з Расіяй, каб атрымліваць энерганосьбіты.
Энергетычны крызіс у Еўропе
Для еўрапейскага энергетычнага рынку зараз насталі сапраўды змрочныя часы. Жыхары Берліна з-за недахопу паліва ссеклі амаль усе дрэвы ў цэнтральным парку, інфармуе "Блумберг". Агенцтва адзначае, што немцы таксама разглядаюць у якасці паліва конскі гной. У Францыі цэны на дрэўныя пелеты выраслі ўдвая - да 600 еўра за тону. А ўлады Румыніі абмежавалі цэны на дровы.













