Сусветныя заклікі спыніць агонь у сектары Газа гучаць усё мацней. Кровапраліцце і супрацьстаянне на Блізкім Усходзе павінны скончыцца. Падрабязнасці ў Яны Мендзелевай.
Свет супраць вайны на Блізкім Усходзе
Гнеў чалавечы на фоне жорсткасці. Запал напаліўся да бязмежжа, заклікі "Свабоду Палесціне!" і "Спыніце генацыд!" гучаць на розных мовах па ўсім свеце. Сотні тысяч чалавек у самых розных кропках планеты працягваюць выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў з патрабаваннем спыніць кровапраліцце на Блізкім Усходзе.
У ЗША дэманстранты, якія дабіваюцца спынення агню ў Газе, заблакіравалі скрыжаванне ў Філадэльфіі.













