Аўстралійскія ратавальнікі змагаюцца з вялікім пажарам у Сіднеі. Надзвычайнае здарэнне адбылося на адным з заводаў па перапрацоўцы адыходаў на захадзе горада. У тушэнні ўдзельнічаюць больш за 150 чалавек. Амаль увесь Сідней завалакло дымам. Супрацоўнікі фабрыкі тэрмінова эвакуіраваныя. Ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання невядомая, як і прыкладны час тушэння такога буйнога пажару.













