Маштабныя пажары ў Каліфорніі

21 августа 2020
Шматлікія і маштабныя пажары бушуюць у Каліфорніі - такіх не здаралася тут ужо шмат дзесяцігоддзяў. Улады паведамляюць аб масавай эвакуацыі насельніцтва - толькі з наваколляў Сан-Францыска цэнтралізавана вывезеныя 26 тысяч чалавек. Паводле апошніх даных, 33 чалавекі пацярпелі, двое загінулі. Агонь знішчыў 175 пабудоў і пагражае яшчэ 55 тысячам дамоў. На барацьбу са стыхіяй мабілізаваныя 10 тысяч пажарнікаў. Надвор'е, зрэшты, сухое і ветранае, і гэта не пакідае шанцаў на хуткую перамогу над агнём.