Маштабныя пажары на Канарах. Неспакойная сітуацыя і ў Грэцыі

12 августа 2019

У Іспаніі мужчына па неасцярожнасці справакаваў маштабныя пажары на Канарах. Ён займаўся зваркай брамы, нягледзячы на заклікі ўлад выконваць правілы бяспекі падчас засушлівага надвор'я. Усяго адна іскра - і полымя пачало распаўзацца з неверагоднай хуткасцю. Улады эвакуіравалі з зоны бедства больш за тысячу чалавек. На барацьбу са стыхіяй кінутыя 200 пажарнікаў і спецтэхніка. Дарэчы, мужчына, вінаваты ў здарэнні, знаходзіцца пад вартай.

Неспакойная сітуацыя і ў Грэцыі. Там праз лясныя пажары ўлады змушаныя былі аб'явіць найвышэйшы ўзровень небяспекі ў некалькіх рэгіёнах. На востраве Элафонісас эвакуіраваныя некалькі сотняў турыстаў і мясцовых жыхароў. Зараз пажарнікі паведамляюць, што полымя атрымалася ўзяць пад кантроль.