Маштабныя лясныя пажары ў Аўстраліі. Ёсць ахвяры

9 ноября 2019
А на ўсходзе Аўстраліі маштабныя лясныя пажары: два чалавекі загінулі, больш як 30 пацярпелі, яшчэ сямёра прапалі без вестак. Ахвярамі сталі і каля 350 каал. Па меншай меры сто дамоў цалкам разбураныя агнём. На гэты момант на тэрыторыі рэгіёна зарэгістраваныя 85 лясных узгаранняў, і 49 з іх застаюцца нелакалізаванымі. У суседнім штаце Квінсленд паведамляецца аб 50 пажарах, 190 машын працуюць над іх тушэннем. Прычына ўзгаранняў - у засусе і моцным ветры, які разносіць полымя на ўсё новыя тэрыторыі.