Маштабныя акцыі пратэсту супраць green pass працягваюць успыхваць у еўрапейскіх краінах. Дзясяткі школьнікаў выйшлі на мітынг у Рыме. З-за адсутнасці COVID-сертыфікатаў маладых людзей не пускаюць у навучальныя ўстановы. Аднак цягу да ведаў паліцыя сустрэла прымяненнем жорсткай сілы. Пасля ўдару шчытом адзін са школьнікаў шпіталізаваны з цяжкім раненнем.
Антыкаранціннае шэсце ў Швейцарыі
Не сціхаюць пратэсты ў Швейцарыі. У спантаных антыкаранцінных шэсцях мясцовыя жыхары працягваюць патрабаваць свабоды выбару. Актывісты распаўсюджваюць лістоўкі, заклікаюць людзей выходзіць на вуліцы супраць санітарных пропускаў. Без "зялёных пашпартоў" у краіне забаронена наведваць грамадскія ўстановы.













