Маштабная забастоўка ў цэнтры Бруселя

19 декабря 2013
Старт фінальнага сёлета саміту лідараў Еўрасаюза суправаджаецца маштабнай забастоўкай у цэнтры Бруселя. Дэманстранты паляць цюкі з саломай, блакіруюць стратэгічныя трасы і перакрыжаванні горада. На гэты момант паведамляецца аб 10 тысячах маніфестантаў, якія сабраліся з мэтай перашкодзіць працы галоўнага еўрапейскага форуму. Паліцыя - у стане павышанай боегатоўнасці. На парадку дня саміту - абмеркаванне адзінай абароннай стратэгіі Еўрасаюза, міграцыйнай палітыкі і перспектыў пашырэння ЕС. Размова ідзе аб уступленні ў Саюз Сербіі. Вельмі балючымі для Еўропы застаюцца эканамічныя пытанні - павелічэнне занятасці, асабліва сярод моладзі, - крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу.