Больш як 400 чалавек загінулі пры крушэнні перапоўненага судна. Трагедыя адбылася на паўдарогі паміж Лівіяй і Італіяй. Паводле слоў пасажыраў, якім атрымалася выжыць, сярод загінуўшых шмат дзяцей. Італьянскай берагавой ахове пашчасціла выратаваць звыш 100 чалавек. Зараз у Міжземным моры ідзе пошукава-выратавальная аперацыя з удзелам верталётаў. Увогуле, за апошні тыдзень былі выратаваныя больш за 7 тысяч мігрантаў.













