Маштабная выратавальная аперацыя завяршылася ў гарах Паміра

13 августа 2018

Маштабная выратавальная аперацыя завяршылася ў гарах Паміра, яна доўжылася амаль суткі. Усе, хто выжыў пры аварыйнай пасадцы верталёта Мі-8, эвакуіраваны ў бальніцы Душанбэ. Сярод іх і беларус. Гэта заявілі ў МЗС нашай краіны. І як паведамляе "Sputnik Таджыкістан" са спасылкай на Камітэт па надзвычайных сітуацыях, гэта Мікалай Шыхаў - інструктар па альпінізме міжнароднага класа. Ён сур'ёзна не пацярпеў. Сітуацыю на кантролі трымае пасольства Беларусі ў Таджыкістане. Усяго на борце Мі-8 знаходзіліся 18 чалавек, у асноўным расіяне. Загінулі пяцёра - 3 скалалазы і 2 члены экіпажа. Для расследавання прычын надзвычайнага здарэння створана следчая група. Асноўная версія - складаныя ўмовы надвор’я.