Маштабная пошукава-выратавальная аперацыя разгарнулася на поўдні Ізраіля

27 апреля 2018

У рэгіёне Мёртвага мора, дзе традыцыйна шмат турыстаў, апоўзень, які раптам сыйшоў, літаральна змыў групу маладых людзей. 9 чалавек загінулі, адну дзяўчыну шукаюць, 15 цудам выратаваліся. Стыхія заспела людзей знянацку ў пустэльнай мясцовасці. Усе яны - грамадзяне Ізраіля, навучэнцы школы дапрызыўнай падрыхтоўкі. Моцныя ліўні ідуць у рэгіёне ўжо больш чым суткі. І зараз праваахоўнікі разбіраюцца, хто выдаў дазвол на экскурсію, нягледзячы на папярэджанні сіноптыкаў.