Масленіца па-нямецку

27 февраля 2014

Сёння ў Германіі стартаваў традыцыйны Рэйнскі карнавальны тыдзень. У так званы бабін чацвер у гарадах не праціснуцца. Вакол прынцэсы і ведзьмы, піраты, клоўны, каўбоі. Роўна ў 11 гадзін 11 хвілін уся ўлада ў Кёльне, Боне, Дзюсельдорфе, Кобленцы, Ахене і Майнцы перайшла да жанчын, яны захопліваюць ратушы і адразаюць мужчынам гальштукі - карнавальныя трафеі. Піва льецца ракой. Гучаць песні, выступаюць артысты, гумарысты і парадысты. Завершацца гулянні ў Попельную сераду, якая азначае пачатак Вялікага посту.