Прычым, правілы мужчына парушаў менавіта на небяспечным павароце. Высветлілася, што яшчэ два гады таму ён выхваляўся ў сетцы Facebook, што разганяў састаў тут амаль да 200 кіламетраў за гадзіну. Суд Галісіі ўжо пастанавіў арыштаваць гоншчыка. Нагадаем, у сераду вечарам цягнік Мадрыд-Фероль на вялізнай хуткасці сышоў з рэек ля станцыі Санцьяга-дэ-Кампастэла. Загінулі 80 чалавек. Каля 180 - пацярпелі. У краіне абвешчана трохдзённая жалоба. Галісія будзе смуткаваць па загінуўшых сем дзён. Спецыялісты даследуюць даныя чорных скрынь.
Трагедыя ў Іспаніі стала адной з самых жудасных і крывавых чыгуначных катастроф у гісторыі Еўропы. Па ахвярах аварыі смуткуе ўвесь Стары Свет. Сумны звон напярэдадні раздаўся і ў французскай сталіцы са званіц Сабора Парыжскай Багамаці.