MARUV адмовілася прадстаўляць Украіну на "Еўрабачанні" ў Ізраілу

25 февраля 2019

Сапраўдны скандал разгараецца ва Украіне вакол фіналу нацыянальнага адбору кандыдатаў на ўдзел у "Еўрабачанні". Хто будзе прадстаўляць краіну і ці будзе наогул, пакуль незразумела. Рэч у тым, што ў пераможца адбору - спявачкі MARUV - запланаваны гастролі ў Расіі. Яе прадзюсарам зараз прыйдзецца вызначыцца, што для іх больш важнае: выступаць за Украіну ў Ізраілі ці адпраўляць сваю салістку гастраляваць. Арганізатары "Еўрабачання" сочаць за сітуацыяй і адзначаюць, што конкурс не павінен быць палітызаваны.

І як толькі што стала вядома, спявачка MARUV адмовілася ад удзелу ў шоу, вытлумачыўшы на сваёй старонцы ў сацсетках, што не прыйшла да пагаднення з нацыянальным транслятарам. "Я  - музыкант, а не біта на палітычнай арэне", - заявіла MARUV.