Прадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Марцін Сайдзік заявіў, што кантактная група пакуль не дасягнула згоды па пытанні адвядзення ўзбраенняў ад лініі судотыку ў Данбасе. Гаворка ідзе наконт танкаў, артылерыі калібрам менш за сто міліметраў і наконт мінамётаў калібрам да 120 міліметраў. Падчас амаль сямігадзінных перамоў бакі прыйшлі да згоды, што важная канфідэнцыяльнасць па гэтым пытанні, каб узгадніць графік, у тым ліку чарговасць адвядзення і яго верыфікацыю. Як чакаецца, падгрупа па бяспецы прадоўжць работу на наступным тыдні. Таксама наперадзе саміт "нармандскай чацвёркі" ў Парыжы. Ён намечаны на 2 кастрычніка.
М. Сайдзік: Кантактная група пакуль не дасягнула згоды па пытанні адвядзення ўзбраенняў ад лініі судотыку ў Данбасе
23 сентября 2015













