Маршы пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі ЕС

23 апреля 2015

Маршамі пратэсту супраць міграцыйнай палітыкі ЕС сустракаюць сёння ў Бруселі саміт лідараў Еўрасаюза. Экстранная нарада звязаная з трагедыяй у Міжземным моры, дзе затанула судна з мігрантамі. Ахвярамі крушэння сталі больш за 900 бежанцаў з Лівіі. Напярэдадні еўракамісія прапанавала план дзеянняў, які ўключае ўзмацненне аперацый па пошуку і выратаванні людзей на моры. Дакумент прадугледжвае размеркаванне паміж усімі краінамі ЕС нагрузкі па прыёме і размяшчэнні мігрантаў. У які раз гучыць заклік сумесна змагацца супраць злачынных груп, што займаюцца кантрабандай людзей. Брусель мае намер узмацніць і кантроль за нелегальнымі мігрантамі, якія прыязджаюць у Еўропу. У прыватнасці, новыя меры прадугледжваюць больш шырокія магчымасці па вяртанні іх на радзіму.