Марш "жоўтых камізэлек". У Парыжы паліцыя выкарыстала слёзатачывы газ

5 января 2019

"Жоўтыя камізэлькі" сёння арганізавалі чарговае - ужо 8-е - шэсце па французскай сталіцы. У акцыі прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паводле слоў відавочцаў, людзей сабралася значна больш, чым у дэманстрацыях, якія праходзілі ў апошнія два тыдні. Паліцыі прыйшлося выкарыстаць слёзатачывы газ.

Акцыі пратэсту таксама прайшлі ў Бардо, Марсэлі, Тулузе, Ліёне і Грэноблі. Патрабаванні ўдзельнікаў не змяніліся. Яны настойваюць на адстаўцы прэзідэнта і ўрада Францыі. Лідар "жоўтых камізэлек" Эрык Друе ў сераду быў затрыманы ў Парыжы за правядзенне няўзгодненай акцыі пратэсту. У пятніцу прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў урад актывізаваць намаганні па аднаўленні парадку ў краіне.