У Рызе прайшло шэсце ў гонар латышскіх легіянераў "Вафен СС"

16 марта 2018

У маршы прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. У іх радах былі і дэпутаты Сейма. Парадак падчас маршу забяспечвалі вялікія сілы паліцыі. Інцыдэнтаў, аднак, пазбегнуць не ўдалося. Ля помніка Свабодзе ўдзельнікаў шэсця сустрэлі антыфашысты, якія трымалі ў руках плакаты з надпісамі: "Яны ваявалі за Гітлера". Адзін з актывістаў быў затрыманы. 16 сакавіка неафіцыйна лічыцца ў Латвіі днём памяці латышскага легіёна "Вафен СС", і падобныя маршы праводзяцца ў краіне штогод. Ці выклікаюць яны рэзананс у грамадстве - мы спыталі сустаршыню партыі "Рускі саюз Латвіі" Юрыя Петрапаўлаўскага.

Юрый Петрапаўлаўскі, сустаршыню партыі "Рускі саюз Латвіі" (па тэлефоне).

Латышскі добраахвотніцкі легіён СС быў створаны ў 1943 годзе пасля паражэння нацысцкіх войскаў пад Сталінградам. Усяго ў дзвюх дывізіях легіёна служылі больш як 110 тысяч чалавек.