Марка Цукерберга запрасілі ў Еўрапейскі парламент

21 марта 2018

Кіраўніка амерыканскай сацыяльнай сеткі Facebook Марка Цукерберга запрасілі ў Еўрапейскі парламент. Дэпутаты хацелі б пачуць растлумачэнні наконт пазапраўнага збору кампаніяй Cambridge Analytica асабістых даных карыстальнікаў. Раней газета New York Times паведаміла, што фірме з Вялікабрытаніі ўдалося сабраць персанальную інфармацыю аб больш як 50 мільёнах карыстальнікаў Facebook, што дазволіла распрацаваць алгарытм аналізу палітычных пераваг выбаршчыкаў. Марк Цукерберг пакуль не пракаменціраваў скандал. А Кампанія Facebook напярэдадні апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што ўсе супрацоўнікі абураныя падманам.