Радаснай навіной заснавальнік "Фэйсбук" падзяліўся з усімі на сваёй старонцы ў сацсетцы. У лісце да нованароджанай мільярдэр паабяцаў аддаць 99% акцый, якімі валодаюць ён і яго жонка Прысцыла, на дабрачыннасць. Паводле яго слоў, грошы павінны пайсці на развіццё чалавечага патэнцыялу і стварэнне роўных магчымасцяў для дзяцей ва ўсім свеце. Падрабязней Марк распавядзе аб сваіх планах пасля выхаду з дэкрэтнага адпачынку. Адзначым, што дачку новаспечаныя бацькі назвалі Макс. Макс Цукерберг.
Марк Цукрберг стаў бацькам
2 декабря 2015