Марк Цукерберг прызнаў, што "Кэмбрыдж Аналітыка" скарысталася асабістымі звесткамі карыстальнікаў

22 марта 2018

Давер падарваны. Заснавальнік "Фейсбук" Марк Цукерберг прызнаў, што кампанія "Кэмбрыдж Аналітыка" некарэктна скарысталася асабістымі звесткамі карыстальнікаў. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю CNN. Цукерберг адзначыў, што перагледзіць адносіны з некаторымі распрацоўшчыкамі, а таксама прапануе карыстальнікам сацсеткі выдаліць усе іншыя дадаткі. Таксама ён паведаміў, што кампанія яшчэ некалькі гадоў таму прыняла неабходныя меры па абароне даных.

Нагадаем, брытанскую кампанію "Кэмбрыдж Аналітыка" абвінавачваюць у злоўжыванні асабістымі звесткамі больш як 50-ці мільёнаў карыстальнікаў "Фейсбука". На фоне гэтых паведамленняў Цукерберг страціў 6 мільярдаў долараў.