Марк Рютэ: Украіна не павінна стаць членам Еўрасаюза

31 марта 2016

Украіна не павінна стаць членам Еўрасаюза. Аб гэтым у інтэрв'ю галандскім СМІ заявіў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рютэ, - перадае ТАСС. Палітык адзначыў, што Кіеў павінен мець добрыя адносіны і з Бруселем, і з Масквой. У выпадку, калі Украіна ўвойдзе ў ЕС, гэта стане немагчымым. Разам з тым Рютэ падтрымаў пагадненне аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай. 6 красавіка ў каралеўстве пройдзе рэферэндум па пытанні ратыфікацыі гэтага пагаднення. Нідэрланды - адзіная краіна ў ЕС, якая вынесла пытанне асацыяцыі з Украінай на ўсенароднае галасаванне. Сам рэферэндум, зрэшты, будзе насіць кансультатыўны характар.