Марыупаль цалкам узяты пад кантроль уладамі Украіны

7 мая 2014
Эпіцэнтр падзей, па-ранейшаму, у Данецкай вобласці. Крыніцы ў МУС паведамілі, што Марыупаль цалкам узяты пад кантроль уладамі Украіны. Арміі ўдалося адбіць у пратэстантаў будынак гарадскога савета. Славянск узяты ўкраінскімі сілавікамі ў кольца. Паводле інфармацыі ўкраінскага МУС, перамяшчэнне па дарогах зведзена да мінімуму, чыгуначныя зносіны абмежаваныя, цягнікі пускаюць у аб'езд. Прэс-служба Мінабароны Украіны паведаміла, што на блокпастах Славянска апалчэнцы ўстанавілі супрацьтанкавыя комплексы. Раней радыкалы - як мяркуецца, баевікі Правага сектара - адкрылі агонь на паражэнне па аўтамабілі, на якім Славянск спрабавала пакінуць сям'я з малалетнім дзіцём. Загінулі, сама меней, два чалавекі.