Мануэль Вальс атрымаў аплявуху падчас візіту ў Брэтань

18 января 2017

Былы прэм'ер-міністр Францыі, кандыдат у прэзідэнты Мануэль Вальс атрымаў аплявуху падчас візіту ў Брэтань. Вальс вітаўся за руку з людзьмі ў натоўпе, і адзін з іх пасля поціску рукі напаў на палітыка.

Ахова Вальса тут жа адрэагавала і паваліла мужчыну на зямлю. Пазней высветлілася, што нападаў член адной з брэтонскіх нацыяналістычных арганізацый. Яму пагражае судовая справа. Гэта не першы выпадак нападу на Вальса за апошні час: у снежні падчас паездкі ў Страсбург палітыка абсыпалі мукою.