У рэзідэнцыі Барака Абамы прайшоў прыём для дзяцей вайскоўцаў, прысвечаны Хэлаўіну. Як толькі амерыканскі лідар убачыў малога ў белым адзенні, тут жа адзначыў, што касцюм годны першага месца. Дарэчы, дзіця, якое прыцягнула ўвагу прэзідэнта, перасоўвалася ў дзіцячай машынцы, задэкарыраванай пад папа-мабіль. Іншыя дзеці прыйшлі на свята ў касцюмах жывёлін і казачных персанажаў. Усе госці атрымалі печыва і цукеркі з рук Барака і Мішэль Абамы.













