Малазійскі боінг, магчыма, знойдзены

22 марта 2014
Сёння стала вядома, што кітайскія спадарожнікі выявілі ў паўднёвым сектары Індыйскага акіяна аб'екты, якія могуць быць часткамі знікшага самалёта. У гэтыя хвіліны да месца, дзе сфатаграфіравалі гэтыя прадметы, накіроўваецца карабель КНР. У найбліжэйшыя дні да міжнароднай каманды, што шукае лайнер, на борце якога знаходзіліся 239 чалавек, далучацца новыя самалёты з Японіі і Кітая. Не выключана, што ў пошуку прыме ўдзел і кітайскі ледакол. Дадатковыя суды выбрала для пошукавай аперацыі Аўстралія.