Малазійскі боінг, магчыма, знойдзены

20 марта 2014
Абломкі, падобныя на часткі самалёта, выяўленыя ля берагоў Аўстраліі. З такой заявай выступіў прэм'ер-міністр краіны Тоні Эбат.

У гэты раён у тэрміновым парадку накіраваны самалёты, задзейнічаныя ў пошукавай аперацыі. Амаль за два тыдні пошукаў неаднаразова прыходзіла інфармацыя, што абломкі знойдзены, аднак усякі раз звесткі не пацвярджаліся. Але тое, што з такой заявай выступіў прэм'ер Аўстраліі, дадае вагі гэтай інфармацыі.


Boeing 777, які знік, выконваў рэйс па маршруце Куала-Лумпур-Пекін. На яго борце знаходзіліся 239 чалавек. Апошні раз сігнал самалёта быў атрыманы ў паветранай прасторы В'етнама ў ноч на 8 сакавіка. У аперацыі па пошуку лайнера задзейнічаны 26 краін.