Малайзія вярнула 13 краінам пластыкавае смецце

21 января 2020
Улады Малайзіі адправілі 150 кантэйнераў з пластыкавым смеццем у 13 дзяржаў, адкуль яно прыбыло. Большая доля грузу належыць ЗША, Канадзе, Іспаніі, Японіі, Сінгапуру, Партугаліі і Кітаю. Дарэчы, ужо ў наступным месяцы ўрад запусціць план дзеянняў па барацьбе з незаконным увозам гэтай сыравіны. За апошнія паўтара года ў краіне закрылі больш за 150 нелегальных заводаў па спальванні кантрабандных адыходаў. Выкіды з падобных прадпрыемстваў выклікаюць у жыхароў суседніх раёнаў праблемы з дыханнем і сып на скуры.