На поўначы Іспаніі прайшлі моцныя снегапады на месяц раней за звычайны пачатак зімовых халадоў. Вышыня снежнага покрыва месцамі дасягае 25 сантыметраў. Засыпала снегам і Мадрыд. У дванаццаці рэгіёнах краіны аб'яўлена штармавое папярэджанне. На пяцідзесяці аўтатрасах ускладнены аўтамабільны рух. Іспанцаў заклікаюць праяўляць пільнасць з-за галалёду і па магчымасці заставацца дома.
Мадрыд засыпала снегам - іспанцаў заклікаюць па магчымасці заставацца дома
24 ноября 2021













