Мадрыд даў Барселоне час да 19 кастрычніка

16 октября 2017

Ультыматум незалежнасці: Мадрыд даў Барселоне час да 19 кастрычніка. У іспанскай сталіцы так і не дачакаліся выразнага адказу на пытанне, ці аб'явіў кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон аб незалежнасці рэгіёна. Урад Іспаніі папярэджвае, што калі адказу не будзе або ён не задаволіць улады краіны, то ў чацвер урад задзейнічае 155 артыкул Канстытуцыі, які дазваляе абмежаваць самакіраванне ў аўтаномнай супольнасці.