Люксавы цягнік "Сікісіма" адправіўся ў першае падарожжа па Японіі

27 апреля 2017

Тур арганізаваны толькі для журналістаў. Афіцыйна ў раскладзе рэйс з'явіцца 1 мая. "Сікісіма" - цягнік класа суперлюкс. Кошт білета на яго стартуе з 2 тысяч 800 долараў у эквіваленце. Частка вагонаў абсталяваная празрыстымі дахамі, у бары заўсёды жывая музыка, а ў некаторых купэ ёсць нават традыцыйная японская лазня.