Люфтганза адмяніла 500 авіярэйсаў

21 марта 2013
Акцыя пратэсту запланаваная ў аэрапортах Франкфурта, Мюнхена, Дзюсельдорфа, Берліна, Гамбурга і Кёльна. У ёй прымуць удзел у асноўным наземны персанал, тэхнікі і пастаўшчыкі харчавання. У Берліне да стачкі далучыцца і бортперсанал. Міжкантынентальныя палёты плануецца па магчымасці ажыццяўляць паводле графіка. Пасажырам рэкамендуецца загадзя правяраць статус сваіх рэйсаў.