Людзі пакідаюць акругу Нью-Дэлі з-за пагрозы паводкі

19 августа 2019

Тэрміновая эвакуацыя ў Індыі. Людзі пакідаюць акругу Нью-Дэлі з-за пагрозы паводкі. У выніку мусонных дажджоў з берагоў выйшла рака Ямуна. Яе ўзровень можа падняцца яшчэ на паўтара метра. Нагадаем, ад ліўняў і апоўзняў у гэты час пакутуе амаль уся Індыя. Загінулі ўжо 270 чалавек. Дзясяткі прапалі без весткі.