Сёння на 74-м годзе жыцця памёр Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Халіфа бэн Заід Аль Нахаян. У знак смутку па гэтым выбітным арабскім палітыку аб’яўленая 40-дзённая жалоба. Халіфа бэн Заід Аль Нахаян - другі прэзідэнт ААЭ і Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі краіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы ўступіў у 2004 годзе.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным шэйха Халіфы бэн Заіда Аль Нахаяна і ўсяму народу ААЭ, а таксама адрасаваў ім словы падтрымкі.
Лукашэнка выказаў спачуванні родным шэйха Халіфы бэн Заіда Аль Нахаяна і ўсяму народу ААЭ
13 мая 2022













