Лос-Анджэлес працягвае стамляць інтрыгай усіх прыхільнікаў кінематографа

23 февраля 2015

У гэтыя хвіліны працягваецца ўручэнне кінапрэміі "Оскар". Статуэткі раздаюць ужо больш за тры гадзіны, і гэта не лічачы дэфіле па чырвонай дывановай дарожцы. Ужо вядома, што лепшым рэжысёрам стаў Алехандра Гансалес Іньярыту за фільм "Бёрдмен". За лепшую мужчынскую ролю ўзнагароджаны Эддзі Рэдмейн ("Сусвет Стывена Хокінга"). У намінацыі "Лепшая жаночая роля" перамагла Джуліяна Мур ("Усё яшчэ Эліс"). Прэмію за лепшы дызайн касцюмаў прысудзілі Мілене Кананера, якая выдатна аформіла гардэроб герояў стужкі "Гатэль "Гранд Будапешт". Таксама карціна стала пераможцам і ў катэгорыях "Грым і прычоскі" плюс "Праца мастака-пастаноўшчыка". Лаўрэатам "Оскара" ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове" стала польская "Іда", якая здолела абысці стужку расіяніна Андрэя Звягінцава. А Люпіта Ніёнга абвясціла пераможца ў катэгорыі "Лепшая мужчынская роля другога плану". Перамогу атрымаў Джэй Кей Сіманс, які сыграў у фільме "Апантанасць". У дзяўчат у аналагічнай намінацыі статуэтку атрымала Патрысія Аркет з "Малалецтва". А самыя выдатныя спецэфекты - у стужцы "Інтэрстэлар". У намінацыі "Лепшая аператарская работа" перамог Эмануэль Любецкі за фільм "Бёрдмен". У наступным выпуску, спадзяемся, мы абвесцім лепшы фільм года па версіі "Оскар".