Лонданскія экаактывісты паспрабавалі заблакіраваць працу метро ў гадзіну пік

17 октября 2019
Гэтыя кадры толькі што прыйшлі з Лондана. Мясцовыя экаактывісты паспрабавалі заблакіраваць працу метро ў самую гадзіну пік. Патрабуючы ад урада рашучага процідзеяння змяненню клімату, дэманстранты размахвалі плакатамі, тоўпіліся ля ўваходаў у вагоны і нават залазілі на дахі цягнікоў. Незадаволеныя пасажыры паспрабавалі прагнаць актывістаў. У выніку супрацьстаянне перарасло ў сапраўдную сутычку. На месца прыбыла паліцыя.