Лондан удвая павялічвае колькасць узброеных патрулёў

14 января 2016

На думку кіраўніцтва, гэта дазволіць праваахоўным органам больш эфектыўна супрацьстаяць тэрарыстычнай пагрозе. Дадатковую стралковую падрыхтоўку, якая дазваляе насіць зброю на вуліцах горада, пройдуць яшчэ 600 паліцэйскіх. На гэты момант права на нашэнне і прымяненне зброі ў сталіцы Вялікабрытаніі ёсць прыкладна ў дзвюх тысяч вартавых парадку. Раней антытэрарыстычныя структуры Злучанага Каралеўства прызналіся, што ўжо далі паліцэйскім снайперам загад у выпадку неабходнасці адкрываць па меркаваных тэрарыстах агонь на паражэнне, не зважаючы на цывільныя ахвяры.

Нагадаем, са снежня Вялікабрытанія ўдзельнічае ў маштабнай міжнароднай аперацыі супраць "Ісламскай дзяржавы". Удары па пазіцыях баевікоў наносяць самалёты каралеўства. Пра наземную аперацыю размовы не ідзе.