Лондан мае намер накласці забарону на дзейнасць некаторых мусульманскіх прапаведнікаў

24 марта 2015

Злучанае каралеўства з гэтага часу не будзе цярпець ісламскіх экстрэмістаў, якія не прымаюць брытанскія каштоўнасці. З такой заявай выступіла міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі. Паводле слоў Тэрэзы Мэй, Лондан мае намер накласці забарону на дзейнасць некаторых мусульманскіх прапаведнікаў, якія заклікалі да нянавісці і варожасці. Плануецца таксама правядзенне інспекцыі шарыяцкіх судоў на тэрыторыі Англіі і Уэльса. Мэта праверкі - высветліць, ці адпавядае іх праца брытанскім каштоўнасцям. Як адзначыла Мэй, сотні брытанцаў ваююць у радах "Ісламскай дзяржавы" ў краінах Блізкага Усходу.