Ля берагоў Грэцыі затанула лодка з мігрантамі - інцыдэнт адбыўся недалёка ад вострава Фалягандрас. Адзін чалавек загінуў, а дзясяткі прапалі без вестак. Берагавая ахова разгарнула выратавальную аперацыю з удзелам авіяцыі і судоў, але выцягнуць з вады атрымалася толькі 12 чалавек. Паведамляецца, што на борце лодкі знаходзілася да паўсотні бежанцаў. Грэцыя - адзін з самых папулярных маршрутаў у Еўрапейскі саюз для мігрантаў іх Азіі, Блізкага Усходу і Афрыкі. Большасць з іх спрабуе пераправіцца на лодках з турэцкага берага на найбліжэйшыя грэчаскія астравы.













