Ліўні ў Вялікабрытаніі выклікалі паводкі

30 Верасня 2019

Злучанае Каралеўства пад уладай ліўняў. Дажджы прывялі да паводак. У Лондане выйшла з берагоў рака Тэмза, падтапіўшы шэраг вуліц на паўднёвым захадзе брытанскай сталіцы. Паводле слоў метэаролагаў, да аўторка Вялікабрытанія будзе знаходзіцца ў зоне дзеяння актыўнага цыклону. Дажджы не спыняцца. А ў першыя дні кастрычніка на Туманны Альбіён абрынецца ўраган "Ларэнца". На думку экспертаў, ён будзе адным з наймацнейшых у Еўропе.